Майкл Разенбаум | |
---|---|
англ.: Michael Rosenbaum | |
Дата нараджэння | 11 ліпеня 1972[1] (52 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, кінарэжысёр, кінапрадзюсар, пісьменнік, акцёр дубляжа, кінаакцёр, тэлеакцёр, акцёр агучвання |
IMDb | ID 0742146 |
michaelrosenbaum.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Майкл Оўэн Разенбаум (англ.: Michael Rosenbaum; нар. 11 ліпеня 1972) — амерыканскі акцёр, вядомы, галоўным чынам, па ролі Лекса Лютэра ў серыяле «Таямніцы Смолвіля».
Разенбаум нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і ў мястэчку Оўшэнсайд у штаце Нью-Ёрк, а вырас у Ньюбаргу, штат Індыяна. Вучыўся ў школе ў Ньюбарге і ва Універсітэце Заходняга Кентукі. Атрымаў ступень бакалаўра мастацтваў у вобласці тэатра і сродкаў сувязі. Яшчэ вучачыся ў вучылішчы і ўніверсітэце браў удзел у самадзейных пастаноўках, дзе атрымаў першы акторскі досвед. Пасля сканчэння ўніверсітэта перабраўся ў Нью-Ёрк, дзе пачалася яго акцёрская кар'ера.