Майран Шоулз | |
---|---|
англ.: Myron Samuel Scholes | |
Дата нараджэння | 1 ліпеня 1941[1][2][…] (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эканаміст, матэматык, даследчык |
Навуковая сфера | эканоміка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Мертан Мілер |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | news.stanford.edu/… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Майран Сэмюэл Шоулз (англ.: Myron Samuel Scholes; нар. 1 ліпеня 1941[1][2][…], Timmins[d]) — амерыканскі эканаміст канадскага паходжання, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1997) «за новы метад вызначэння кошту вытворных каштоўных папер». Шоулз з'яўляецца адным з аўтараў фінансавай мадэлі Блэка — Шоулза (мадэлі цэнаўтварэння апцыёнаў).
Вучыўся ва Універсітэце Мак-Майстра (Гамільтан, Канада) і Чыкагскім універсітэце, у якім атрымаў ступень PhD. Працаваў у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, Чыкагскім і Стэнфардскім універсітэце, у якім цяпер ён носіць званне ганаровага прафесара імя Фрэнка Э. Бака.
У 2003 годзе Шоулз быў ўцягнуты ў скандал вакол амерыканскага хедж-фонду LTCM (Long-Term Capital Management), у якім з'яўляўся адным з партнёраў, нараўне з іншым нобелеўскім лаўрэатам Робертам Мертанам. Фонд абвінавачваўся ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, а экспертам-кансультантам з боку дзяржавы на судовым працэсе выступаў лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы 2001 Джозеф Стыгліц.