Макруха |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Gomphidius Fr. 1836
|
Сінонімы |
---|
- Agaricus subgen. Gomphus Fr. 1821
- Gomphus (Fr.) Weinm. 1826, nom. illeg.
- Leucogomphidius Kotl. & Pouzar 1972
|
|
Макру́ха, Макрэц[1] (Gomphidius) — род грыбоў сямейства макрухавыя (Gomphidiaceae).
Пладовае цела грыба — шапка на ножцы — буйное або сярэдніх памераў, мяккамясістае. Шапка слізістая або сухая, лускаватая, рознага колеру. Слізістае або валакністае пакрывала звязвае шапку з ножкай. Ножка цыліндрычная, з прыкметным кольцам. Гіменафор пласціністы, пласцінкі тоўстыя, рэдкія, зыходныя. Споры авальнападоўжаныя, гладкія.
Род мае шырокае распаўсюджванне, асабліва ў паўночнай умеранай вобласці, і налічвае 10 відаў[2]. Пашыраны ў Заходняй Еўропе і Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца макруха пурпуровая, макруха ружовая і макруха яловая. Растуць на зямлі ў хвойных лясах. Пладаносяць у жніўні—верасні.
Ядомыя грыбы.
Зноскі