Макруха яловая |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Gomphidius glutinosus (Schaeff.) Fr., 1838
|
Сінонімы |
---|
- Agaricus glutinosus Schaeff., 1774basionym
- Agaricus adhaerens J. F. Gmel., 1792
- Agaricus fuscus Batsch, 1783
- Gomphus glutinosus (Schaeff.)
- Leucogomphidius glutinosus Kotlába & Pouzar, 1972
- Agaricus mitratus J. F. Gmel., 1792
- Myxacium mucosum P. Kumm., 1871
- Agaricus mucosus Bull., 1812
|
|
Макруха яловая, слімак, макрэц (Gomphidius glutinosus) — шапкавы грыб з роду Макруха (Gomphidius) сямейства Макрухавыя (Gomphidiaceae).
Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 4—10 см, пукатая, пазней уціснутая ў сярэдзіне, з апушчаным ўніз краем, гладкая, слізістая. Колер шапкі цёмна-карычневы, шаравата-карычневы або шаравата-ліловы. Мякаць добра развітая, белая, у ножцы жаўтаватая, унізе ярка-жоўтая, без асаблівага паху. Ножка даўжынёй 5—10 см і 1—2 см у дыяметры, суцэльная, укрытая слоем слізі, белая, унізе жаўтаватае. На ножцы маецца слізістае кольца і, часам, чарнаватыя лускавінкі. Пласцінкі дугападобныя, тоўстыя. Колер пласцінак спачатку белаваты, пазней становіцца шэра-карычневым або пурпурова-карычневым. Споры верацёнападобнай формы, гладкія, цёмна-пурпурова-бурага колеру.
Умоўна ядомы грыб. У ежу выкарыстоўваецца пасля стараннага адварвання.
Расце ў хвойных (пераважна яловых) і змешаных з елкай лясах. Утварае мікарызу з елкай, зрэдку — з хвояй. Пладовыя целы з'яўляюцца ў чэрвені—кастрычніку, часам вялікімі групамі.