Макс Фасмер

Макс Фасмер
ням.: Max Vasmer
Імя пры нараджэнні ням.: Max Julius Friedrich Vasmer
Род дзейнасці мовазнавец, выкладчык універсітэта
Дата нараджэння 28 лютага 1886(1886-02-28)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 лістапада 1962(1962-11-30)[3][1][…] (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Цэзарыя Бадуэн дэ Куртэнэ[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Вялікі афіцэрскі крыж ордэна За заслугі перад ФРГ
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Макс Юліус Фрыдрых Фасмер (ням.: Max Julius Friedrich Vasmer, русіфікаваная форма — Максіміліян Раманавіч Фасмер; 28 лютага 1886, Санкт-Пецярбург — 30 лістапада 1962, Заходні Берлін) — рускі і нямецкі лінгвіст, лексікограф, славіст і балканіст. Замежны член-карэспандэнт АН СССР (1928). Брат расійскага і савецкага нумізмата-ўсходазнаўца Р. Р. Фасмера.

Асноўныя працы вучонага прысвечаны даследаванню славянскіх моў (моўныя кантакты славян з іншымі народамі: грэкамі, іранцамі, цюркамі, фіна-ўграмі і інш.); гісторыі рассялення славянскіх, балтыйскіх, іранскіх, фіна-вугорскіх народаў ва Усходняй Еўропе, вывучэнні ўсходнееўрапейскай антрапаніміі і тапаніміі, уплыву славянскіх моў на албанскую і інш. Вынікам яго шматгадовых даследаванняў з’явіўся этымалагічны слоўнік рускай мовы (т. 1-10 — самая вялікая па ахопе матэрыялу праца, якая асвятляе этымалогію рускай мовы).

Зноскі

  1. а б Max Vasmer // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Brozović D., Ladan T. Max Vasmer // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с.
  3. а б Фасмер Макс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.