Макс Шэлер | |
---|---|
ням.: Max Scheler | |
Дата нараджэння | 22 жніўня 1874[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 мая 1928[3][1][…] (53 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Märit Scheler[d] |
Дзеці | Max Scheler[d] |
Род дзейнасці | філосаф, антраполаг, выкладчык універсітэта, сацыёлаг, аксіялогія |
Навуковая сфера | фенаменалогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Школа/традыцыя | фенаменалогія |
Вядомыя вучні | Carlos Astrada[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Макс Шэлер (ням.: Max Scheler; 22 жніўня 1874, Мюнхен — 19 мая 1928, Франкфурт-на-Майне) — нямецкі філосаф і сацыёлаг, адзін з заснавальнікаў філасофскай антрапалогіі.
Макс Шэлер вывучаў медыцыну, філасофію і псіхалогію ў Мюнхене і Берліне. Акрамя гэтага ў Берліне Шэлер займаўся сацыялогіяй, а ў Ене вывучаў неакантыянства ў галіне этыкі і тэорыі пазнання. Абараніў дысертацыю ў Рудольфа Эйкена ў 1897 годзе.
Пазней, да 1905 года, займаўся выкладчыцкай дзейнасцю ў Енскім універсітэце. У 1919—28 гадах — прафесар Кёльнскага ўніверсітэта, з 1928 года — прафесар Франкфурцкага ўніверсітэта.
Не паспеў скончыць працу над зводнай працай «Сутнасць чалавека, новы досвед філасофскай антрапалогіі» («Філасофская антрапалогія»), сціснутым выкладаннем якой паслужыў даклад «„Становішча чалавека ў космасе“» (1927).
Зведаў уплыў філасофіі жыцця і фенаменалогіі Э. Гусерля. 3 1910-х г. звярнуўся да каталіцкай рэлігійнай філасофіі («Пра вечнае ў чалавеку», 1921, і інш.), у далейшым эвалюцыяніраваў да персаналістычнай метафізікі пантэістычнага тыпу.
У ранні перыяд яго філасофія грунтавалася на фенаменалагічнай праблематыцы, найперш, на пытаннях фенаменалагічнай этыкі. Маральныя каштоўнасці, на яго думку, успрымаюцца як аб'ектыўныя, незалежныя ад чалавека і чалавецтва з'явы або своеасаблівыя «прадметныя светы» з уласцівасцямі аб'ектаў навакольнай рэчаіснасці. Вылучаў 4 групы каштоўнасцей: геданічныя, вітальныя, духоўныя і рэлігійныя, якія ў яго класіфікацыі займаюць цэнтральнае месца. Асноўны кірунак філасофскіх даследаванняў М. Шэлера — пошук антрапабіялагічных падстаў чалавечай жыццядзейнасці, культуры, маралі, права, грамадскіх інстытутаў. Апошні перыяд яго філасофскай творчасці звязаны з канцэнтрацыяй увагі на сацыялагічных ведах. Ён лічыў, што зыходны пункт у разуменні сутнасці грамадства — сфера міжіндывідуальных адносін, у прыватнасці, акты ўзаемапрызнання, суперажывання і агульнасці мовы, што вынікаюць з прыродных узаемных сімпатый людзей.