![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі |
Поўнае імя | Максім Юр’евіч Недасекаў |
Спецыялізацыя | скачкі ў вышыню |
Клуб | СК УС РБ, Дынама |
Нарадзіўся |
21 студзеня 1998[1] (27 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Гады кар’еры | 2014 — цяперашні час |
Трэнер | Таццяна Фёдараўна Нарэйка, Уладзімір Мікалаевіч Полагаў |
Рост | 193 см |
Вага | 77 кг |
Спартыўнае званне |
![]() |
IAAF | 14650634 |
Асабістыя рэкорды | |
Вышыня | 2,37 м (2021) |
![]() |
Максі́м Ю́р’евіч Недасе́каў (нар. 21 студзеня 1998, Віцебск) — беларускі лёгкаатлет, які спецыялізуецца ў скачках у вышыню. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа[3].
Бацькі Максіма Недасекава — спартсмены, майстры спорту: бацька — у бегу з бар’ерамі, маці — у скачках у даўжыню. У дзяцінстве займаўся плаваннем, потым боксам, але неўзабаве перайшоў у лёгкую атлетыку, дзе выступаў у бар’ерах, скачках у даўжыню і вышыню[4].
Першы трэнер — Сяргей Сяргеевіч Кахненка. У час вучобы ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву трэніраваўся пад кіраўніцтвам Юрыя Вікенцьевіча Маісіевіча. Пасля трэніраваўся ў Таццяны Фёдараўны Нарэйка[3] і Уладзіміра Мікалаевіча Полагава.
Навучаецца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры і спорту. З ліпеня 2016 года з’яўляецца спартсменам-выхаванцам аддзялення лёгкай атлетыкі Віцебскага абласнога комплекснага цэнтра алімпійскага рэзерва. Спартсмен-інструктар Спартыўнага камітэта Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь[5]. Член нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы[3].
Пераможца першынства Беларусі 2016 года ў скачках у вышыню з вынікам 2,20 м[6]. На чэмпіянаце свету 2016 года заняў 8 месца ў скачках у вышыню з вынікам 2,18 м[6].
У 2017 годзе выйграў кантынентальны юніёрскі чэмпіянат па лёгкай атлетыцы з вынікам 2,33 м[4], пабіўшы рэкорд юніёрскіх чэмпіянатаў, які трымаўся 40 гадоў[7].
На чэмпіянаце Еўропы 2018 года выйграў срэбраны медаль з паказчыкам 2,33 м. Неўзабаве стаў бронзавым прызёрам Кантынентальнага кубка IAAF 2018 у Остраве з вынікам 2,27 м[7]. У тым жа годзе на чэмпіянаце свету ў памяшканні сярод дарослых у Бірмінгеме і на этапе Брыльянтавай лігі ў Лазане заняў 6-я месцы.
Удзельнік Еўрапейскіх гульняў 2019, на якіх узяў залаты медаль у індывідуальных спаборніцтвах (2,27 м) і срэбраны медаль у камандным заліку[8].
Пераможца чэмпіяната Еўропы сярод моладзі 2019 года ў Еўле з вынікам 2,29 м. Атрымаў перамогу ў легкаатлетычным матчы Еўропа—ЗША (2019) з паказчыкам 2,35 м, што стала лепшым вынікам сусветнага сезона[5]. Пры гэтым на чэмпіянаце свету 2019 года ў Досе паказаў вынік 2,33 м і заняў чацвёртае месца[3].
На чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканні 2021 года выйграў золата, усталяваўшы нацыянальны рэкорд з паказчыкам 2,37 м[9].
На XXXII летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа заваяваў бронзавы медаль, паўтарыўшы свой нацыянальны рэкорд[10].
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія падтрымліваюць Аляксандра Лукашэнку пасля падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[13]. Ёсць паслядоўным прыхільнікам палітыкі Аляксандра Лукашэнкі[14]. У відэадыскусіі з Аленай Леўчанка крытыкаваў стварэнне Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі, заявіў што «хоча выступаць пад чырвона-зялёным сцягам», адмоўна выказаўся пра пратэсты і заявіў, што пратэстоўцы правакуюць АМАП. У той жа дыскусіі Максім Недасекаў заявіў: «Я прадстаўляю не народ, а сцяг і гімн. Я прадстаўляю людзей, якія мяне рыхтавалі»[15]. Каментуючы сітуацыю з прымусовым зняццем з Алімпійскіх гульняў у Токіа беларускай бягухі Крысціны Ціманоўскай і спробай вывезці яе ў Мінск у пакаранне за публічную крытыку спартыўных функцыянераў, у інтэрв’ю аўстрыйскай журналістцы заявіў:
![]() |
Мне не падабаецца гэты чалавек. Яна вядзе сябе напышліва ў адносінах да каманды і кіраўніцтва. Лічу, з ёй паступілі правільна. Яна шмат гаворыць, але трэба і адказваць за свае словы. | ![]() |
У красавіку 2023 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Недасекава[16].
У 2021 годзе ажаніўся з лёгкаатлеткай, пераможцам і прызёрам рэспубліканскіх юніёрскіх чэмпіянатаў Дар’яй Батогавай[17].
Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2022)[18], Ганаровай граматай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (2019)[19]. Удастоены ганаровага звання Віцебскага аблвыканкама «Чалавек года Віцебшчыны-2018».