| ||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||
Нарадзілася |
13 верасня 1988[1] (36 гадоў) |
|||||||||
Грамадзянства | ||||||||||
Рост | 1,65 ± 0,001 м[2] | |||||||||
Вага | 63 кг[3] | |||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
|
||||||||||
![]() |
Эва Малін Сафія Левенстад (швед. Eva Malin Sofia Levenstad; нар. 13 верасня 1988, Велінгэ, Мальмёхус) — шведская футбалістка, абаронца і памочнік галоўнага трэнера шведскага клуба «Русенгард». Раней яна выступала за АІК на правах арэнды. У 2017 годзе яна займаў пасаду галоўнага трэнера «Русенгард», стаўшы самым маладым трэнерам на гэтай пасадзе ў Дамалсвенскане.
У лістападзе 2013 года дзейны чэмпіён Швецыі «ЛдБ Мальмё» адправіў Левенстад на правах арэнды ў АІК тэрмінам на першую палову сезона 2014 года.
Левенстад пакінула футбол ў 2014 годзе, але ў лістападзе 2016 г. была прызначаная памочнікам галоўнага трэнера «Русенгарда» (ранняе вядомага як «ЛдБ Мальмё»). Раней у гэтым клубе Левенстад была капітанам каманды і выйграла з ёй тры тытула чэмпіёна Швецыі. У верасні 2017 года, са спыненнем кантракту галоўнага трэнера «Русенгарда» Джэка Майгаарда Енсена, было абвешчана, што Левенстад працягне выконваць абавязкі галоўнага трэнера «Русенгарда» да канца сезона 2017 года.
У лютым 2019 года Малін Левенстад перапыніла сваю трэнерскую дзейнасць, каб аднавіць сваю кар’еру футбалісткі.
Малін Левенстад дэбютавала за зборную Швецыі ў лютым 2008 года, якая атрымала перамогу з лікам 2:0 над Нарвегіяй. Левенстад была ўключана ў склад зборнай Швецыі на летнія Алімпійскія гульні 2012 года, якія праходзілі ў Лондане.