Маргарыта Конаўцкая | |
---|---|
англ.: Princess Margaret Victoria Charlotte Augusta Norah of Connaught | |
Нараджэнне |
15 студзеня 1882[1][2][…] |
Смерць |
1 мая 1920[1][3][…] (38 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | House of Saxe-Coburg and Gotha[d] |
Бацька | Артур[d][4] |
Маці | Луіза Маргарыта Пруская[d][4] |
Муж | Густаў VI Адольф[4][5] |
Дзеці | Густаў Адольф[d], Сігвард Бернадот[d], Інгрыд Шведская, Бертыль[d][6], Карл Юхан Бернадот[d][6][4] і unnamed daughter Bernadotte[d][6] |
Веравызнанне | Царква Англіі |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прынцэса Маргарыта Вікторыя Шарлота Аўгуста Нора Конаўцкая (англ.: Margaret Victoria Charlotte Augusta Norah; 15 студзеня 1882 — 1 мая 1920) — прынцэса Вялікабрытаніі і Ірландыі, потым — першая жонка Густава Адольфа і прынцэса Швецыі.
Была першым дзіцем і старэйшай дачкой у сям’і прынца Артура — герцага Конаўцкага, трэцяга сына каралевы Вікторыі, і яго жонкі Луізы Маргарыты Прускай.
Маргарыта прыходзілася сваячкай многім вядомым людзям свету. Яе стрыечнымі братамі і сёстрамі былі германскі імператар Вільгельм II, кароль Англіі Георг V, каралева-кансорт Нарвегіі Мод, расійская імператрыца Аляксандра Фёдараўна, каралева-кансорт Румыніі Марыя Эдынбургская і каралева-кансорт Іспаніі Вікторыя Яўгенія Батэнбергская.
У студзені 1905 года Маргарыта і яе малодшая сястра Патрыцыя адправіліся ў Партугалію, дзе некаторы час жылі пры двары караля Карлуша I і яго жонкі Амеліі Арлеанскай. Меркавалася, што Маргарыта выйдзе замуж за старэйшага сына кіруючай пары, Луіша Філіпэ, а Патрыцыя за малодшага Мануэла. Але перамовы скончыліся нічым, і прынцэсы адправіліся ў падарожжа па Егіпту і Судану.
У Каіры Маргарыта пазнаёмілася са сваім чатырох’юрадным братам Густавам Адольфам, герцагам Сконскім, які знаходзіўся ў гэты час у вучэбнай паездцы. Ініцыятарам гэтай сустрэчы была бабуля Густава Адольфа па бацькавай лініі, каралева Швецыі і Нарвегіі Сафія Насаўская, якая хацела жаніць свайго ўнука на адной з унучак каралевы Вікторыі. Першапачаткова жонкай Густава Адольфа павінна была стаць Патрыцыя Конаўцкая, але герцаг спыніў свой выбар на яе старэйшай сястры Маргарыце.
Вянчанне Густава Адольфа і Маргарыты адбылося 15 чэрвеня 1905 года ў капліцы Святога Георгія ў Віндзорскім замку. Мядовы месяц маладыя правялі ў Ірландыі. Іх шлюб, складзены па каханні, апынуўся шчаслівым, у ім нарадзілася чацвёра сыноў і адна дачка.
На вяселлі хедзіў Егіпта Абас II Хільмі падарыў нявесце вясельную тыяру, выкананую з алмазаў і плаціны ювелірнай фірмай «Cartier». Тыяру пасля апраналі на свае вяселлі дачка, унучкі і праўнучкі Маргарыты. Дзед жаніха, кароль Швецыі Оскар II у падарунак маладым паднёс палац Сафіеру, размешчаны за 5 км ад шведскага горада Хельсінбарг. Густаў і Маргарыта адрэстаўравалі палац, распланавалі тэрыторыю і ўладкавалі сад у англійскім стылі. Працуючы ў садзе прынцэса нават выпусціла кнігі «Наш сад у Сафіеру», «У квітнеючым садзе», якія праілюстравала ўласнымі малюнкамі і фотаздымкамі. Палац стаў неафіцыйнай рэзідэнцыяй пары.
У 1907 годзе памёр дзед Густава Оскар II і на пасад узышоў Густаў V. Густаў Адольф стаў спадчыннікам шведскага пасаду, а Маргарыта атрымала тытул кронпрынцэсы Швецыі.
Маргарыта Конаўцкая цалкам апраўдвала свой тытул. Яна выдатна размаўляла на шведскай мове, пасля двух гадоў яго вывучэння, ведала гісторыю і палітыку Швецыі. Пражыўшы амаль пятнаццаць гадоў у гэтай краіне, яна тым не менш не забывала і пра сваіх сваякоў, якім рэгулярна адпраўляла лісты.
Падчас Першай сусветнай вайны Маргарыта стварыла швейнае таварыства ў Швецыі, каб падтрымаць Чырвоны Крыж. Калі пастаўкі парафіна для Узброеных Сіл Швецыі вычарпаліся, яна арганізавала збор свечак. Кронпрынцэса таксама выступала пасярэднікам для сваякоў, разлучаных вайной, з яе дапамогай былі перададзеныя прыватныя лісты і запыты, якія дапамаглі знайсці зніклых без вестак падчас вайны мужчын.
У лістападзе 1919 года ў Маргарыты, якая ў гэты час была цяжарная ў шосты раз, выявілі сярэдні атыт, у выніку чаго ў снежні ёй была зробленая аперацыя. У сакавіку 1920 года кронпрынцэса захварэла злаякаснай ветранай воспай, якая прывяла да з’яўлення мастоідзіта. 1 мая, знаходзячыся на восьмым месяцы цяжарнасці Маргарыта памерла разам з дзіцем падчас аперацыі ў выніку заражэння крыві. Яе пахавалі ў царкве Святога Мікалая у Стакгольме, а ў 1922 годзе перапахавалі на Каралеўскіх могілках Хага, як завяшчала яна сама.
У 1923 годзе Густаў Адольф зноў ажаніўся, са стрыечнай пляменніцай Маргарыты Луізай Маўнтбетэн, а праз трыццаць гадоў пасля смерці першай жонкі ўступіў на Шведскі трон, як Густаў VI Адольф.
Імя | Нарадзіўся | Памёр | Заўвага |
---|---|---|---|
Густаў Адольф, герцаг Вестэрботэнскі | 22 красавіка 1906 | 26 студзеня 1947 | Бацька будучага караля Швецыі Карла XVI Густава. |
Прынц Сігвард, Герцаг Апланда | 7 чэрвеня 1907 | 4 лютага 2002 | Граф Сігвард Бернадот і фон Вісборг. Быў тройчы жанаты марганатычным шлюбам. |
Прынцэса Інгрыд | 28 сакавіка 1910 | 7 лістапада 2000 | Каралева Даніі; маці будучай каралевы Маргарэты II дацкай і экс-каралевы Грэцыі Ганны-Марыі. |
Бертыль, герцаг Халандскі | 28 лютага 1912 | 5 студзеня 1997 | Быў жанаты на Ліліян Дэвіс, нашчадкаў не пакінуў. |
Прынц Карл Юхан | 31 кастрычніка 1916 | 5 мая 2012 | Граф Карл Юхан, граф фон Вісборг. |
У гонар Маргарыты, якая была вядомая як дасведчаны садоўнік і дэкаратар, у 1999 годзе быў названы сорт англійскай ружы пяшчотна-абрыкосавага колеру — «Кронпрынцэса Маргарыта».