Дыядуменіян | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Diadumenianus | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Сумесна з | Макрын (11 красавіка — 8 чэрвеня 218) | ||||||
Папярэднік | Макрын | ||||||
Пераемнік | Геліягабал | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 14 верасня 208 | ||||||
Смерць |
8 чэрвеня 218 (9 гадоў)
|
||||||
Месца пахавання | Антыёхія | ||||||
Бацька | Макрын | ||||||
Маці | Нонія Цэльза | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марк Апелій Антанін Дыядумен (Дыядуменіян; лац.: Marcus Opellius Antoninus Diadumenianus; 14 верасня 208 — 8 чэрвеня 218) — рымскі імператар, намінальны суправіцель свайго бацькі Макрына.
Нарадзіўся ў сям'і імператарскага саноўніка, які стаў прэфектам прэтарыянцаў. 8 красавіка 217 года быў забіты імператар Каракала. Трыма днямі пазней Макрын, які валодаў рэальнай уладай і падазраваны сучаснікамі ў арганізацыі змовы, быў абвешчаны імператарам. Праз кароткі час Дыядумен атрымаў тытул цэзара. Перад тварам смяротнай пагрозы з боку паўстанцаў усходніх легіёнаў Дыядумен 11 красавіка 218 года быў абвешчаны аўгустам і суправіцелем свайго бацькі.
У выніку бітвы пры Антыёхіі войскі Макрына былі разбіты. Усімі пакінуты, ён быў вымушаны бегчы, перапрануўшыся ў простага салдата. Макрын хацеў дабрацца да Рыма акольным шляхам, праз Малую Азію, але быў схоплены ў Халкідоне і адпраўлены назад у Антыёхію — на простых калёсах, як звычайны злачынец. Праязджаючы па горнай сцежцы, палонны паспрабаваў скончыць жыццё самагубства, кінуўшыся ў прорву з калёс. Аднак ён зваліўся няўдала і атрымаў толькі пералом ключыцы. Неўзабаве яго забіў нейкі цэнтурыён, а яго цела ляжала ля дарогі непахаваным, каб яго мог убачыць новы імператар — Геліягабал. Дыядумен спрабаваў бегчы ў Парфію, але яго напаткаў той жа лёс, ён быў злоўлены і забіты. Галава дзесяцігадовага імператара была як трафей дастаўлена пераможцу — 14-гадоваму Геліягабалу.