Кукурэлья ўваходзіў у структуру «Барселоны», але абараняў колеры рэзервовай каманды. Таксама на правах арэнды некалькі сезонаў правёў у клубах «Эйбар» і «Хетафэ». У апошні з клубаў перайшоў у сакавіку 2020 года на паўнавартасны кантракт[2]. У 2021 годзе далучыўся да англійскага клуба «Брайтан энд Хоўв Альбіён»[3], але праз год ужо быў футбалістам «Чэлсі»[4].