Марсава поле (фр.: Champ de Mars) — грамадскі парк у 7-й акрузе Парыжа, паміж Эйфелевай вежай з паўночнага захаду і Ваеннай школай з паўднёвага захаду. Знаходзіцца ў заходняй частцы горада, на левым беразе Сены.
У 1751 годзе Людовік XV прыняў рашэнне аб стварэнні Ваеннай школы для хлопчыкаў са збяднелых арыстакратычных сем'яў. Адкрытая шырокая тэрыторыя перад будынкам новай школы была названая Марсавым полем у гонар бога вайны Марса і выкарыстоўвалася як ваенны пляц і для парадаў. Менавіта тут была ўрачыста прынесена прысяга першай французскай канстытуцыі 14 ліпеня 1790 года, тут адбываліся падзеі народнага паўстання 17 ліпеня 1791 года.
У 1783 годзе фізікі Шарль і браты Рабер праводзілі на Марсавым поле першыя вопыты па аэрастатыцы. У 1874 годзе адзін з піянераў паветраплавання Бланшар упершыню здзейсніў кіраваны палёт на паветраным шары.
Пасля Вялікай рэвалюцыі на Марсавым поле ладзіліся патрыятычныя святы. З 1833 па 1860 год праводзіліся скачкі. З 1867 года тут сталі рэгулярна праводзіцца сусветныя выставы.
Марсава поле на Вікісховішчы |