Марцэль Шмельцэр

Футбол
Марцэль Шмельцэр
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 22 студзеня 1988(1988-01-22)[1][2] (37 гадоў)
Грамадзянства  Германія
Рост 181 см
Вага 77 кг
Пазіцыя абаронца
Маладзёжныя клубы
1997—2001 Германія Фартуна (Магдэбург)
2001—2005 Германія Магдэбург
2005—2007 Германія Барусія (Дортмунд)
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2022 Германія Барусія (Дортмунд) 258 (3)
2005—2009   Германія Барусія II (Дортмунд) 37 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009—2010 Сцяг Германіі Германія (да 21) 11 (0)
2010—2014 Сцяг Германіі Германія 16 (0)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Польшча/Украіна 2012
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 мая 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 27 мая 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марцэль Шмельцэр (ням.: Marcel Schmelzer; 22 студзеня 1988, Магдэбург, ГДР) — нямецкі футбаліст, абаронца. Вядомы па выступах за дортмундскую «Барусію». Ігрок нацыянальнай зборнай Германіі (2010—2014).

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Марсель пачынаў займацца футболам у сваім родным горадзе Магдэбургу, трэніруючыся спачатку ў «Фартуне», а затым і ў аднайменным клубе «Магдэбург».

У 17 гадоў яго заўважыла дортмундская «Барусія» і запрасіла ў моладзевую каманду. У 2008 годзе падпісаў прафесійны кантракт з «Барусіяй». 16 жніўня 2008 года дэбютаваў у Бундэслізе, згуляўшы ў выязным матчы першага тура супраць леверкузенскага «Баера», які скончыўся перамогай дортмундцаў з лікам 3:2. Марсель выйшаў на поле на 78-й хвіліне, замяніўшы Дэдэ[3].

З 2016 па 2018 гады быў капітанам «Барусіі». Апошні раз з’явіўся на полі ў чэрвені 2020 года, пасля чаго на доўгі час выбыў з-за траўмы калена. Завяршыў кар’еру па заканчэнні сезона 2021/22.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў у складзе зборнай Германіі 17 лістапада 2010 года ў таварыскай гульні супраць зборнай Швецыі ў Гётэбаргу (0:0). Акрамя яго ў матчы ўдзельнічалі яго напарнікі па «Барусіі» Матс Хумельс, Марыа Гётцэ і Кевін Гроскройц.

Германія «Барусія» Дортмунд

  1. MARCEL SCHMELZER // Argentine Soccer Database
  2. Marcel Schmelzer // AsMadrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. Spielstatistik Bayer Leverkusen — Borussia Dortmund 2:3 (1:2). fussballdaten.de