Марцін Адэрскі | |
---|---|
ням.: Martin Odersky | |
![]() Марцін Одэрскі на «LinkedIn Tech Talk» выступае на SCALA 5 чэрвеня 2009 года | |
Дата нараджэння | 5 верасня 1958 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | спецыяліст у галіне інфарматыкі, інжынер, прафесар, праграміст |
Навуковая сфера | інфарматыка і programming language theory[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Ніклаўс Вірт |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | lampwww.epfl.ch/~… (англ.) |
![]() |
Марцін Адэрскі (нар. 5 верасня 1958) — нямецкі[2] інфарматык і прафесар ў Лазанскай федэральнай політэхнічнай школе (EPFL) ў Швейцарыі. Працуе над статычным аналізам кода і мовамі праграмавання. Разам з калегамі рэалізаваў мову праграмавання Scala[3][4], джэнерыкі ў Java і мову праграмавання Pizza (Піцца).[5]
У 1989 годзе Адэрскі атрымаў ступень доктара філасофіі (Ph.D.) ў Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыха пад кіраўніцтвам Ніклауса Вірта. Пасля атрымання доктарскай ступені працаваў у IBM і Ельскім універсітэце.
У 1997 годзе распрацаваў кампілятар GJ,[6][7][8] і яго рэалізацыя стала падмуркам для javac, кампілятара Java.[9]
У 2001 годзе Адэрскі разам з калегамі пачаў працу над Scala, першая публічная версія якой была выпушчана ў 2003 годзе.[6]
У 2007 годзе стаў ганаровым членам Асацыяцыі вылічальнай тэхнікі.
12 траўня 2011 года Адэрскі і яго супрацоўнікі запусцілі кампанію Typesafe Inc. (пазней Lightbend Inc.), якая прадастаўляла камерцыйную падтрымку і навучанне Scala.[4]
Адэрскі вядзе тры курсы на платформе анлайн-навучання Coursera: Прынцыпы функцыянальнага праграмавання ў Scala, Функцыянальны дызайн праграм у Scala і Праграмаванне рэактыўных сістэм.[10][11][12]