Марцін Кнудсен | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 лютага 1871[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 мая 1949[1] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Медаль Аляксандра Агасіза[d] (1936) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ма́рцін Ханс Кры́сціян Кну́дсен (дацк.: Martin Hans Christian Knudsen, 15 лютага 1871, Хасмарк, востраў Фюн — 27 мая 1949) — дацкі фізік і акіянограф, член (1909) і сакратар (1917-46) Дацкай АН. Скончыў Капенгагенскі ўніверсітэт (1906), прафесар там жа (1912-41; у 1927—1928 — рэктар). Адзін з заснавальнікаў Міжнароднага савета па вывучэнні мораў (1899). Прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі фізічнай акіянаграфіі (1930-36). Кнудсену належаць працы па кінетычнай тэорыі газаў.
Вынайшаў батометр, аўтаматычную піпетку для вызначэння салёнасці вады і іншыя прыборы. Усталяваў сталасць суадносін кампанентаў салёнага складу, распрацаваў спосаб вызначэння колькасці хлору ў марской вадзе і разліку яе салёнасці па ўтрыманні ў ёй хлору.