Марцін Райл | |
---|---|
англ.: Martin Ryle | |
Дата нараджэння | 27 верасня 1918[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 кастрычніка 1984[2][3][…] (66 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Бацька | John Ryle[d][4] |
Род дзейнасці | астраном, фізік, астрафізік, даследчык |
Навуковая сфера | астраномія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | J. A. Ratcliffe[d] |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] Каралеўскі медаль[d] (1973) прэмія Хольвека[d] (1965) медаль Х’юза (1954) медаль Генры Дрэйпера[d] (1965) Медаль Фарадэя[d] (1971) медаль Кэтрын Брус (1974) Прэмія Морыса Лібмана[d] (1971) Guthrie Lecture[d] (1964) |
Марцін Райл (англ.: Sir Martin Ryle; 27 верасня 1918, Брайтан — 14 кастрычніка 1984, Кембрыдж) — брытанскі радыёастраном, аўтар навуковых прац па вывучэнні радыёвыпрамянення Сонца, ідэнтыфікацыі квазараў, статыстычным аналізе радыёкрыніц у Сусвеце, касмалогіі. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1952), Нацыянальнай АН ЗША (1975). Замежны член Каралеўскай Дацкай акадэміі навук і літаратуры (1968), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1970), АН СССР (1971). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1974), сумесна з Энтані Х’юішам «за піянерскія даследаванні ў галіне радыёфізікі».
Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт (1939). З 1945 года ў Кембрыджскім універсітэце (з 1957 прафесар), у 1957—1982 дырэктар Малардскай радыёастранамічнай абсерваторыі. У 1972—1982 на пасадзе Каралеўскага астранома.
У 1946 годзе Райл і Вонберг упершыню апублікавалі інтэрфераметрычныя вымярэнні астранамічных аб’ектаў у радыёдыяпазоне, хоць часам сцвярджаецца, што першыя падобныя вымярэння зрабіў у тым жа годзе Джозеф Поўсі ў Сіднейскім універсітэце. Удасканаліўшы абсталяванне, Райл змог выявіць самыя аддаленыя вядомыя на той момант галактыкі ў сусвеце.
Пры дапамозе пабудаванага ім двухантэннага радыётэлескопа даследаваў вялікі ўчастак неба і адкрыў 5 тыс. радыёкрыніц (1957). Прапанаваў метад апертурнага сінтэзу.