Маршал Італіі (італ.: Maresciallo d'Italia) — вышэйшае воінскае званне Італіі (1924—1938) і другое воінскае званне, пасля Першага маршала Імперыі (1938—1946).
Званне ўсталявана Беніта Мусаліні ў 1924 годзе для заахвочвання генералаў Луіджы Кадорна і Арманда Дыяса, якія камандавалі Каралеўскімі Узброенымі сіламі ў Першую сусветную вайну.
У далейшым, з 1926 года, званне было прысвоена іншым камандуючым за заслугі падчас войнаў.
Адначасова, былі ўсталяваны званні Вялікага адмірала (італ.: grande ammiraglio) і Маршала авіяцыі (італ.: maresciallo dell'aria)
У 1938 годзе было ўсталявана больш высокае воінскае званне Першага маршала Імперыі.
Званне маршала Італіі скасавана ў 1946 годзе.
У дужках дадзена дата прысваення звання.