Мары-Лор Брунэ | |
---|---|
фр.: Marie-Laure Brunet | |
Род дзейнасці | біятланіст, лыжная гоншчыца |
Дата нараджэння | 20 лістапада 1988 (35 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | marielaurebrunet.com (фр.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мары-Лор Брунэ (фр. Marie-Laure Brunet; нар. 20 лістапада 1988, Ланемезан, Верхнія Пірэнеі) — французская біятланістка, якая завяршыла кар’еру ў 25 гадоў, пасля заканчэння сезона 2013/2014. Бронзавая прызёрка Алімпійскіх гульняў 2010 года ў праследаванні і сярэбраная прызёрка ў эстафеце, чэмпіёнка свету 2009 года ў змешанай эстафеце, бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2008 года ў эстафеце, чэмпіён свету 2008 года па летнім біятлоне.
Пачала займацца біятлонам у 2003 годзе. Член нацыянальнай каманды з 2006 года. На юніёрскім чэмпіянаце свету 2007 года першынствавала ў пераследзе і эстафеце, была трэцяй у індывідуальнай гонцы. Праз год ізноў заваявала на юніёрскім чэмпіянаце тры ўзнагароды ў тых жа дысцыплінах: у індывідуальнай і эстафетнай гонках была другой, у пераследзе — трэцяй.