Мары-Луіз Калейра Прэка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Marie Louise Coleiro Preca | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Джордж Абела | ||||||
Пераемнік | Джордж Вела | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
7 снежня 1958[1] (66 гадоў) |
||||||
Муж | Edgar Preca[d] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | president.gov.mt/il-pres… | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мары-Луіз Калейра Прэка (англ.: Marie-Louise Coleiro Preca, нарадзілася 7 снежня 1958, Кормі, брытанская калонія Мальта) — мальтыйскі палітык-лейбарыстка, прэзідэнт Мальты з 4 красавіка 2014 года[2] па 4 красавіка 2019.
Мары-Луіз Калейра Прэка нарадзілася ў цэнтры вострава Мальта (тады яшчэ брытанскай калоніі) ў горадзе Кормі ў канцы 1958 году. Скончыла Мальтыйскі ўніверсітэт.
Стала першай жанчынай, якая ўзначаліла мальтыйскую партыю, калі ў 1982—1991 гадах займала пасады генеральнага сакратара. Акрамя гэтага, яна ў розны час займала пасады члена нацыянальнага бюро сацыялістычнай моладзі, старшыні жаночага аддзела партыі (1996—2001) і выдаўца партыйнай газеты «Il-Ħelsien».
З 1998 года абіраецца ў Парламент Мальты ад Лейбарысцкай партыі Мальты. У сакавіку 2013 года ўвайшла ва ўрад Джозефа Муската як міністр па справах сям’і і сацыяльнай салідарнасці. У пачатку сакавіка 2014 года прэм’ер-міністр краіны рэкамендаваў яе на пасаду прэзідэнта Мальты, і неўзабаве яна была зацверджана ў гэтай пасады[3]. 4 красавіка Мары-Луіз Калейра Прэка заступіла на пасаду прэзідэнта.