Мары Мадлен дэ Лафает | |
---|---|
фр.: Marie-Madeleine Pioche de La Vergne de La Fayette | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Madame de la Fayette |
Дата нараджэння | 18 сакавіка 1634[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 мая 1693[1][4][…] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, гаспадыня літаратурнага салону, раманіст, гісторык, аўтар перапіскі, фрэйліна |
Кірунак | кларнет, прэцыёзная літаратура[d] і класіцызм |
Мова твораў | французская |
Подпіс |
![]() |
![]() | |
![]() | |
![]() |
Мары́ Мадле́н дэ Лафае́т, графіня дэ Лафает (фр.: Marie-Madeleine Pioche de La Vergne; 18 сакавіка 1634 — 25 мая 1693, Парыж) — французская пісьменніца.
Зацікавілася літаратурай у юнацтве, наведвала найбольш значныя літаратурныя салёны таго часу — салён мадам дэ Рамбуе і салён мадам дэ Скюдэры, а ў сталым узросце заснавала свой уласны салён. Блізка сябравала з Ларашфуко, які пазнаёміў яе з самымі выбітнымі літаратарамі той эпохі.
Першым надрукаваным творам была псіхалагічная навела «Прынцэса дэ Манпансье» (La Princesse de Montpensier, 1662), выдадзеная ананімна. Наступным выйшаў «маўрытанскі» раман «Заіда» (Zaïde, 1669—1671) за подпісам Жана Рэно дэ Сегрэ. Самы знакаміты твор Лафает — раман «Прынцэса Клеўская» (фр.: La Princesse de Clèves) — быў надрукаваны ў 1678, зноў ананімна. Лічыцца, што гэты раман папярэднічае еўрапейскаму псіхалагічнаму раману. Астатнія творы мадам дэ Лафает былі надрукаваны пасля яе смерці.