Марыа Рэната Капекі | |
---|---|
італ.: Mario Renato Capecchi | |
| |
Дата нараджэння | 6 кастрычніка 1937[1][2][…] (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біёлаг, генетык, вынаходнік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | генетыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Джэймс Дзьюі Уотсан |
Член у | |
Узнагароды |
Нацыянальны навуковы медаль ЗША (2001) Прэмія Вольфа па медыцыне (2002/3) Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (2007) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыа Рэната Капекі (італ.: Mario Renato Capecchi; нар. 6 кастрычніка 1937[1][2][…], Верона, Венета) — амерыкана-італьянскі генетык, прафесар, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 2007 года.
Марыа Капекі нарадзіўся ў Вероне ў 1937 ад шлюбу бацькі-італьянца і маці-амерыканкі. Падчас Другой сусветнай вайны яго маці за прыналежнасць да антыфашысцкай групы была арыштавана і адпраўлена ў канцлагер Дахаў. Пасля заканчэння вайны Марыа Капекі з маці пераехаў у ЗША.
У 1961 годзе ён атрымаў ступень бакалаўра па хіміі і фізіцы ў каледжы Антыёх у штаце Агая. У 1967 годзе ў Гарвардзе яму была прысуджана ступень доктара біяфізікі. У 1969 годзе ён стаў дацэнтам на кафедры біяхіміі медыцынскай школы Гарварда. З 1973 года ён працуе ў універсітэце Юты, з 1988 года таксама працаваў у медыцынскім інстытуце Говарда Х’юза. Марыа Капекі з’яўляецца членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША.