Агульная інфармацыя | |
---|---|
Пол | жаночы |
Поўнае імя | Марына Аляксандраўна Арзамасава |
Спецыялізацыя | бег на 800 метраў[d] |
Клуб | СК УС РБ |
Нарадзілася |
17 снежня 1987[1] (36 гадоў) |
Грамадзянства | Беларусь |
Альма-матар | |
Рост | 173 см |
Вага | 57 кг |
IAAF | 14427676 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марына Аляксандраўна Арзамасава (нар. 17 снежня 1987, Мінск, БССР) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў бегу на 800 метраў. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.
Бацька — Аляксандар Катовіч, займаўся скачкамі ў вышыню; маці — Равіля Аглетдынава, чэмпіёнка Еўропы і СССР у бегу на сярэднія дыстанцыі. Калі Марыне было 11 гадоў маці загінула, і яна пераехала жыць у Калінінград да матуліных сяброў — сям'і трэнераў — Аляксандра і Надзеі Гадзіятавых. Пасля заканчэння 10 класа пераехала назад у Мінск, каб скончыць школу. Затым закончыла юрыдычны факультэт БДУ.
На Чэмпіянаце свету 2011 — 21-я, Чэмпіянаце свету 2012 — 8-я, Чэмпіянаце Еўропы 2012 — 4-я. Стала чэмпіёнкай Еўропы ў бегу на 800 метраў (2014). Чэмпіёнка свету ў бегу на 800 метраў (2015).
Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 года ў катэгорыі бег 800 метраў[3].
На Летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года заняла 7 месца на дыстанцыі 800 м 1.59,10[4].
Замужам, мае дачку. Лейтэнант ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь.[5]