Марыс Равель | |
---|---|
Maurice Ravel | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Жазеф Марыс Равель |
Дата нараджэння | 7 сакавіка 1875 |
Месца нараджэння | Сібур |
Дата смерці | 28 снежня 1937 (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | Францыя |
Бацька | Pierre-Joseph Ravel[d][3] |
Маці | Marie Ravel[d][3] |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Gabriel Fauré[d], Charles-Wilfrid de Bériot[d], André Gedalge[d] і Emile Pessard[d] |
Прафесіі | кампазітар, дырыжор |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | опера, класічная музыка і impressionism in music[d] |
Выхаванцы | Alexis Roland-Manuel[d] і Manuel Rosenthal[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жазеф Марыс Равель[4] (фр. Joseph Maurice Ravel, 7 сакавіка 1875 - 28 снежня 1937) — французскі кампазітар-імпрэсіяніст, дырыжор, адзін з рэфарматараў музыкі XX стагоддзя.
Скончыў Парыжскую кансерваторыю (1905). Ганаровы доктар музыкі Оксфардскага ўніверсітэта (1929).
Фарміраванне творчасці М. Равеля праходзіла пад уплывам К. Дэбюсі, а таксама рускіх кампазітараў, асабліва М. Мусаргскага (з І. Стравінскім М. Равель працаваў над партытурай «Хаваншчыны» для пастаноўкі оперы ў Парыжы, аркестраваў «Карцінкі з выстаўкі»).
У творах спалучаў тэндэнцыі імпрэсіянізму (каларыстачныя гармонія і аркестроўка, складаныя рытмы) з класічнай яснасцю і выразнасцю формы, ярка прасочваецца сувязь з французскім, іспанскім і іншым фальклорам. Пазней выразна акрэсліліся неакласічныя тэндэнцыі.
Сярод твораў: оперы «Іспанская гадзіна» (паст. 1907), «Дзіця і чараўніцтва» (паст. 1925), балеты «Дафніс і Хлоя», «Сон Фларыны, ці Матухна-гусыня», «Адэлаіда, ці Мова кветак» (усе паст. 1912), харэаграічная паэма «Вальс» (1920); інструментальная музыка: для аркестра уверцюра «Шахеразада» (1898), «Іспанская рапсодыя» (1907), «Балеро» (харэагр. паст. 1928); 2 канцэрты для фартэпіяна з аркестрам (1-ы для левай рукі, 1930; 1931); для фартэпіяна «Павана на смерць інфанты», «Гульня вады», сюіта «Пахавальня Куперэна», цыкл «Адбіткі» і інш.
Выступаў як піяніст і дырыжор пераважна са сваімі творамі.