Марыс Уілкінс | |
---|---|
англ.: Maurice Hugh Frederick Wilkins | |
Дата нараджэння | 15 снежня 1916[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 кастрычніка 2004[3][2][…] (87 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Жонка | Patricia Ann Chidgey[d] і Рут Уілкінс[d] |
Род дзейнасці | біяфізік, урач, фізік, крышталограф, даследчык |
Навуковая сфера | малекулярная біялогія, фасфарасцэнцыя, падзел ізатопаў[d], мікраскапія[d] і рэнтгенаструктурны аналіз[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | бакалаўр мастацтваў[d] і доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Джон Рэндал[d] |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (1960) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыс Уілкінс (15 снежня 1916, Пангароа, Новая Зеландыя — 5 кастрычніка 2004) — англійскі вучоны ў галіне біяфізікі. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1959), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.
Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1938). З 1940 года ў Бірмінгемскім, з 1945 года ў Сент-Андрускім універсітэце, з 1946 года ў Кінгс-каледжы (Лондан): з 1962 года прафесар малекулярнай біялогіі, з 1970 года прафесар біяфізікі. Навуковыя працы па рэнтгенаструктурным аналізе, атрымаў высакаякасныя рэнтгенаграмы малекулы ДНК, што спрыяла вызначэнню яе будовы, распрацаваў тэорыю фота- і тэрмалюмінісцэнцыі. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1962) (разам Ф.Крыкам і Дж. Уотсанам).