Марыус Лінвік

Марыус Лінвік
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя скачкі на лыжах з трампліна[1] і лыжнае дваябор’е
Нарадзіўся 27 чэрвеня 1998(1998-06-27) (26 гадоў)
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыус Лінвік (нарв.: Marius Lindvik; нар. 27 чэрвеня 1998, Фрогнер, Акерсхус) — нарвежскі скакун з трампліна, шматразовы пераможца этапаў Кубка свету, двухразовы чэмпіён свету сярод юніёраў (2018), алімпійскі чэмпіён (2022), чэмпіён свету па палётах на лыжах з трампліна (2022).

Спартыўная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

5 снежня 2015 года дэбютаваў на этапе Кубка свету.

На зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульнях 2016 года ў Лілехамеры Лінвік выйграў сярэбраны медаль у асабістых спаборніцтвах. З камандай Нарвегіяй ён фінішаваў шостым. У змешаным камандным турніры ён таксама заваяваў сярэбраную ўзнагароду.

Сезон 2019/20 Марыус пачаў з паспяховага выступу на трампліне ў Клінгентале, дзе ён упершыню падняўся на подыум індывідуальных спаборніцтваў. Праз некалькі тыдняў падчас Турніру чатырох трамплінаў, на этапе ў Гарміш-Партэнкірхене ён атрымаў першую для сябе перамогу на этапах Кубка свету. 4 студзеня перамог на трампліне ў Інсбруку.

Зноскі

  1. FIS database Праверана 26 красавіка 2022.