Марыя Уладзіміраўна Багушэвіч | |
---|---|
польск.: Maria Stefania Bohuszewiczówna | |
![]() | |
Дата нараджэння | 4 студзеня 1865[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1887[3][4][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
![]() |
Род дзейнасці | публіцыстка, настаўніца |
Бацька | Уладзімір Багушэвіч[d] |
Маці | Генрыка з Медушэўскіх[d] |
![]() |
Марыя Уладзіміраўна Багушэвіч (партыйныя псеўданімы: Рэгіна, Ванда, Вянеда;[5] 4 студзеня 1865, в. Цаперка Слуцкага павета Мінскай губерні, цяпер Клецкі раён Мінскай вобласці — 1887, Краснаярск) — дзеяч польскага і беларускага рэвалюцыйнага руху, рэдактар, мемуарыстка[6]. Актыўны дзеяч і член ЦК I Пралетарыята .
Па мацярынскай лініі паходзіць з роду Касцюшкаў. З 1874 года жыла ў Варшаве. У 1881 здала экзамен на званне настаўніцы. З верасня 1882 года працавала ў Таварыстве Чырвонага Крыжа, якое было дапаможнай арганізацыяй партыі «Пралетарыят»[5]. У пачатку 1884 года ўступіла ў самую партыю і ўзначаліла Таварыства. У ліпені 1884 года пасля масавых арыштаў кіраўнікоў партыі ўзначаліла яго ЦК[6].
Арганізавала выданне партыйнай газеты «Proletariat»[5], работу падпольнай друкарні. Наладзіла цесныя кантакты з рэвалюцыянерамі Вільні, Мінска, Гродна, Брэста, Беластока, Магілёва, Нясвіжа, Слуцка[6].
30 верасня 1885 года арыштавана царскімі ўладамі[5] разам з братам Іванам. Пасля зняволення ў Варшаўскай цытадэлі ў 1887 годзе выслана ў Сібір. У дарозе вяла «Дзённікі». Цяжка захварэла і, не даехаўшы да месца ссылкі, памерла ў краснаярскай перасыльнай турме[5][6].