Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзілася |
13 ліпеня 1994 (30 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 189 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 85 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | цяжкі форвард | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | УГМК | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 31 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя Уладзіміраўна Папо́ва (нар. 13 ліпеня 1994, Бабруйск, Беларусь) — беларуская баскетбалістка, гуляе на пазіцыі цяжкага форварда за баскетбольны клуб УГМК і нацыянальную зборную Беларусі. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.
Пачала займацца баскетболам у сярэдняй школе (у 5-м ці 6-м класе). Выхаванка ДзЮСШ №2 г. Бабруйска. Першы трэнер — Наталля Мікалаеўна Багдановіч[1]. З 8-га класа перавялася ў Магілёўскае вучылішча алімпійскага рэзерву, дзе пачала гуляць за «Магіляўчанку»[2]. У 2011 годзе стала самым дзейсным іграком у зборнай Беларусі (U-18) на чэмпіянаце Еўропы ў дывізіёне «B» (11,9 ачка, 8,1 падбору)[3]. Не замужам.
У сезоне 2012/13 была прызнана лепшым маладым іграком чэмпіянату Беларусі[4]. Улетку 2014 года стала шостай у рэйтынгу найлепшых маладых ігракоў Еўропы па выніках сумеснага галасавання экспертаў і інтэрнэт-карыстальнікаў, арганізаваным ФІБА-Еўропа[5]. З 19 гадоў выступае за нацыянальную зборную Беларусі. Увайшла ў склад беларускай каманды на Алімпійскіх гульнях 2016 у Рыа-дэ-Жанэйра.
У 2015 годзе далучылася да клуба «Енісей»[6]. У ліпені 2016 года падпісала кантракт з турэцкім клубам «Галатасарай».