Марыя Фёдараўна | |
---|---|
Нараджэнне |
26 лістапада 1847[1][2][…] |
Смерць |
13 кастрычніка 1928[2][4] (80 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | Глюксбургі |
Імя пры нараджэнні | дацк.: Marie Sophie Frederikke Dagmar |
Бацька | Крысціян IX[1] |
Маці | Луіза Гесэн-Касельская |
Муж | Аляксандр III, імператар расійскі[1][5][…] |
Дзеці | Мікалай II[6], Аляксандр Аляксандравіч, Георгій Аляксандравіч[d], Ксенія Аляксандраўна[d], Міхаіл Аляксандравіч і Вольга Аляксандраўна[d] |
Веравызнанне | праваслаўе |
Аўтограф | |
Манаграма | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя Фёдараўна (пры нараджэнні Марыя Сафія Фрэдэрыка Дагмар (Дагмара), дацк.: Marie Sophie Frederikke Dagmar; 14 (26) лістапада 1847, Капенгаген, Данія — 13 кастрычніка 1928, замак Відзёрэ пад Клампенборгам, Данія) — расійская імператрыца, жонка Аляксандра III (з 28 кастрычніка 1866), маці імператара Мікалая II. Дачка Крысціяна, прынца Глюксбургскага, пасля Крысціяна IX, караля Даніі. Яе родная сястра — Аляксандра Дацкая, жонка брытанскага караля Эдуарда VII, сын якіх Георг V меў партрэтнае падабенства з Мікалаем II.