Марыя Хёфль-Рыш (ням.: Maria Höfl-Riesch, у дзявоцтве Рыш; нар. 24 лістапада1984 г., Гарміш-Партэнкірхен) — нямецкая гарналыжніца, двухразовая чэмпіёнка зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года ў суперкамбінацыі і слаламе, алімпійская чэмпіёнка 2014 года ў суперкамбінацыі і віцэ-чэмпіёнка ў супергіганце, двухразовая чэмпіёнка свету (2009 — слалам, 2013 — суперкамбінацыя), уладальніца Кубка свету 2010/11 у агульным заліку. Сем разоў за кар'еру заканчвала сезон у тройцы лепшых агульнага заліку Кубка свету, у тым ліку шэсць разоў запар у 2008—2013 гадах.
Зноскі
↑Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.