Масляк летні | |||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
|
Масляк летні, масляк зярністы (Suillus granulatus) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства балетавых.
Шапка дыяметрам 3—10 см, акругла-пукатая, потым плоская, жоўта-бурая, вохрыста-карычневая. Мякаць белая. Трубачкі кароткія, светла-жоўтыя. Ножка жаўтавата-белая, без кольца, уверсе з дробнымі вадзяністыі кроплямі з зярністай паверхняй. Споры светла-жаўтаватыя.
Ядомы грыб. На Беларусі пладаносіць у чэрвені — ліпені, іншы раз у маі.