Махавік зялёны

Махавік зялёны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Xerocomus subtomentosus (L.) Quél.


Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  80609
EOL  39997205
MB  121483

Махаві́к зялёны, казляк, заячы баравік (Xerocomus subtomentosus) — шапкавы базідыяльны грыб роду Махавік (Xerocomus chrysenteron) сямейства Балетавыя (Boletaceae).

Біялагічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Дыяметр шапкі 4—10 см. Шапка пукатая, падушкападобная, аксамітавая, часам у трэшчынах. Колер аліўкава-буры, аліўкава-карычневы. Мякаць шчыльная, з прыемным пахам і смакам, крыху жаўтаватага колеру. Трубачкі прырослыя, жоўта-зялёнага колеру. Ножка дыяметрам 1—2 см і даўжынёй да 12 см, суцэльная. Споры верацёнападобныя, выцягнутыя, гладкія.

Растуць у розных лясах. Пладовыя целы з'яўляюцца ў чэрвені—верасні. Грыб ядомы.