Медыцынскі ўніверсітэт імя Караля Марцінкоўскага ў Познані

Медыцынскі ўніверсітэт імя Караля Марцінкоўскага ў Познані
польск.: Uniwersytet Medyczny im. Karola Marcinkowskiego w Poznaniu
Арыгінальная назва польск.: Uniwersytet Medyczny im. Karola Marcinkowskiego w Poznaniu
Міжнародная назва Poznan University of Medical Sciences
Заснаваны 1950
Тып медыцынскі ўніверсітэт
Рэктар Анджэй Тыкарскі
Рэктар Andrzej Tykarski[d][1]
Студэнты 8 000
Краіна
Размяшчэнне Познань
Юрыдычны адрас вул. Аляксандра Фрэдра 10,
61-701 г. Познань, Польшча
Сайт ump.edu.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Медыцынскі ўніверсітэт імя Караля Марцінкоўскага ў Познані (польск.: Uniwersytet Medyczny im. Karola Marcinkowskiego w Poznaniu) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы медыцынскіх навук, якая знаходзіцца ў Познані.

Традыцыі медыцынскай адукацыі ў Познані пачынаюцца ў 1919 годзе, калі лекарскія курсы арганізоўвае Познаньскае таварыства сябраў навук, якія у 1920 годзе становяцца асобным факультэтам Пазнаньскага ўніверсітэта. Лячэбны і фармацэўтычны факультэты гэтага ўніверсітэта ў 1950 годзе ўтвараюць самастойную вышэйшую навучальную ўстанову - Медыцынскую акадэмію ў Познані. У 1984 годзе акадэміі нададзена імя Караля Марцінкоўскага - польскага лекара, грамадскага дзеяча і філантропа першай паловы ХІХ стагоддзя. У 2007 годзе вучэльня атрымала сучасную назву.

  • лячэбны факультэт
  • медыцынскі факультэт
  • фармацэўтычны факультэт
  • факультэт навук аб здароў'і
  1. https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/a38a9162-5445-4322-9fe7-21ec91508ec7 Праверана 17 верасня 2022.
  2. Directory of Open Access Journals — 2003.