Меер Велькавіч Басін | |
---|---|
Нараджэнне |
8 чэрвеня 1890 |
Смерць | 20 верасня 1918 (28 гадоў) |
Партыя | |
Дзейнасць | рэвалюцыянер |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Меер Велькавіч Басін (1890, Чэрыкаў — 20 верасня 1918) — расійскі рэвалюцыянер, член ВРК Каўказскай арміі, адзін з 26 бакінскіх камісараў[1].
У 1914 годзе адзін з арганізатараў бакінскай стачкі, член праўлення прафсаюза працоўных нафтавай прамысловасці ў Баку[1].
У 1917 дэпутат Бакінскага Савета, член Бакінскага ГК РСДРП (б), адзін з кіраўнікоў усеагульнай стачкі бакінскага пралетарыяту. З лістапада 1917 сакратар прэзідыума выканкама і рабочай секцыі Бакінскага савета народнай гаспадаркі[1].
Пасля падзення 26 ліпеня 1918 года Бакінскай камуны, камісары былі арыштаваныя і змешчаныя ў турму. Тым не менш 28 жніўня, Меера Велькавіча, які знаходзіцца ў турме, абіраюць у савет Баку. 14 верасня чырвоныя атрады бяруць турму штурмам і вызваляюць камісараў, якія адпраўляюцца ў Краснаводск. Аднак на шляху туды яны былі зноў схопленыя і расстраляны 20 верасня 1918 года.
Пахаваны ў Баку на плошчы, якая носіць імя 26 бакінскіх камісараў, у 1958 на плошчы камісарам пастаўлены помнік, у 1968 збудаваны пантэон[1].
Імем М. В. Басіна ў Баку і Чэрыкаве названая вуліца[1].
У 1968 годзе на будынку рамеснага вучылішча, якое Басін скончыў у 1909 годзе, устаноўлена мемарыяльная дошка[2].