Мераль Акшэнер | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
турэцк.: Meral Akşener | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Йылмаз Атэш | ||||||
Пераемнік | Карай Айдын | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мехмет Агар | ||||||
Пераемнік | Мурат Башэсгіоглу | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
8 ліпеня 1956[1] (68 гадоў) |
||||||
Імя пры нараджэнні | турэцк.: Meral Gürer | ||||||
Веравызнанне | іслам | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Сайт | meralaksener.com.tr (тур.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мераль Акшэнер, Мерал Акшэнер (нар. 8 ліпеня 1956, Ізміт) — палітык. Займала пасады міністра ўнутраных спраў і намесніка старшыні парламента.
Мераль Акшэнер нарадзілася 8 ліпеня 1956 года ў сям’і Тахіра Амера і яго жонкі Сыдыкі ў Ізміце[4][5].
Вывучала гісторыю ў Стамбульскім універсітэце. Затым атрымала ступень доктара філасофіі ў Універсітэце Мармара. Выкладала ў Тэхнічным універсітэце Йылдыз, універсітэтах Мармара і Каджаэлі[5].
У 1995 годзе Акшэнер была абраная членам Вялікага нацыянальнага сходу ад Партыі вернага шляху. З 8 лістапада 1996 года па 30 чэрвеня 1997 года займала пасаду міністра ўнутраных спраў, змяніўшы Мехмета Агара, які пайшоў у адстаўку пасля Сусурлукскага скандалу[5]. Таксама абіралася ў парламент у 1999, 2007 і 2011 гадах (апошнія два разы — ад Партыі нацыяналістычнага руху)[5]. Прайграўшы ў барацьбе за пасаду лідара ПНД, 25 кастрычніка 2017 года заснавала ўласную палітсілу, якая атрымала найменне «Добрая партыя».
З 10 жніўня 2007 года па 7 чэрвеня 2015 года займала пасаду віцэ-спікера Вялікага нацыянальнага сходу.