Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Мянушка |
Нема (ням.: Nemo) Чараўнік Краіны Оз (ням.: Mago de Öz) Містар Асіст (ням.: Mr. Assist) |
|||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
15 кастрычніка 1988[1][2] (35 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Германія | |||||||||||||||||||||
Рост | 1,8 м | |||||||||||||||||||||
Вага | 76 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | атакуючы паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Месут Озіль (ням.: Mesut Özil; нар. 15 кастрычніка 1988, Гельзенкірхен, Германія) — нямецкі футбаліст турэцкага паходжання, паўабаронца. Чэмпіён свету 2014 года ў складзе нацыянальнай зборнай Германіі.
Месут пачаў сваю прафесійную кар’еру ў клубе «Шальке 04», падпісаўшы свой першы кантракт у 2005 годзе. Упершыню ў складзе «Шальке» ён выйшаў у матчах Кубка лігі супраць «Баера» і «Баварыі», у якіх замяніў асноўнага плэймэйкера каманды Лінкальна[4].
31 студзеня 2008 года падпісаў кантракт з клубам «Вердэр».
17 жніўня 2010 года было абвешчана аб пераходзе Озіля ў іспанскі клуб «Рэал Мадрыд»[5]. 29 жніўня 2010 года Озіль дэбютаваў за «Рэал» у выязным матчы супраць «Мальёркі», выйшаўшы на замену на 59-й хвіліне замест Серхіа Каналеса, матч скончыўся з лікам 0:0. Свой першы гол за «Рэал» Месут забіў 3 кастрычніка 2010 года ў матчы супраць «Дэпартыва», які скончыўся з лікам 6:1.
2 верасня 2013 года Озіль пагадзіўся далучыцца да англійскага клуба «Арсенал»[6]. Сума трансферу і тэрмін дзеяння кантракту з «кананірамі» не былі агучаны, але, як мяркуецца, пераход абыйшоўся лонданцам у 42,5 млн фунтаў стэрлінгаў, а кантракт разлічаны на пяць гадоў[7]. Такім чынам, гэты транфер з’яўляецца самым дарагім трансферам нямецкага футбаліста за гісторыю[8].
У сезоне 2020/21 не быў уключаны ў заяўку «Арсенала».
У студзені 2021 года, разарваўшы кантракт з «Арсеналам», далучыўся да «Фенербахчэ»[9]. У пачатку сезона 2021/22 стаў капітанам каманды. У сакавіку 2022 года праз канфлікт з галоўным трэнерам быў адхілены ад каманды, і ў ліпені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[10].
Хутка пасля сыходу з «Фенербахчэ» стаў іграком клуба «Істанбул Башакшэхір».
У сакавіку 2023 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[11].
5 лютага 2009 года Месут атрымаў свой першы выклік у нацыянальную зборную Германіі. На чэмпіянаце свету 2010 года ў ПАР ён вывеў зборную Германіі ў плэй-оф, забіўшы гол у браму зборнай Ганы[12]. На чэмпіянаце свету ў ПАР быў уключаны ў сімвалічную зборную турніру, а таксама намінаваны на званне лепшага іграка чэмпіянату свету. У кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2014 года Месут забіў 8 галоў і разам з каманд адправіўся на фінальны турнір у Бразілію, дзе стаў чэмпіёнам свету.
Завяршыў кар’еру ў зборнай Германіі пасля чэмпіёнату свету 2018 года.
«Вердэр»:
«Рэал» Мадрыд:
«Арсенал»:
Германія: