Мехмед V

Мехмед V
محمد خامس‎ - Beşinci Mehmet
Сцяг35-ы Асманскі султан
27 красавіка 1909 - 3 ліпеня 1918
Папярэднік Абдул-Хамід II
Пераемнік Мехмед VI

Нараджэнне 2 лістапада 1844(1844-11-02)[1][2][…]
Смерць 3 ліпеня 1918(1918-07-03)[1][2][…] (73 гады)
Месца пахавання
Род Асманы
Бацька Абдул-Меджыд I
Маці Gülcemal Kadin[d]
Жонка Kamures Kadın[d], Mihrengiz Kadın[d], Dilfirib Kadın[d], Dürriaden Kadın[d] і Nazperver Kadın[d]
Дзеці Şehzade Ömer Hilmi[d], Şehzade Mehmed Ziyaeddin[d] і Şehzade Mahmud Necmeddin[d]
Веравызнанне Іслам
Тугра Тугра
Званне генерал-фельдмаршал
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мехме́д V Рэша́д (асман. محمد خامس‎, турэцк.: Beşinci Mehmet, Reşat Mehmet) (2 лістапада 1844 — 3 ліпеня 1918) — 35-ы султан Асманскай імперыі, кіраваў з 27 красавіка 1909 па 3 ліпеня 1918 года. Сын султана Абдул-Меджыда I. Узыйшоў на прастол пасля звяржэння султана Абдул-Хаміда II младатуркамі.

Мехмед V быў фактычна першым канстытуцыйным манархам у гісторыі Асманскай імперыі. За султанам засталося фармальнае права прызначэння вялікага везіра і шэйх-уль-ісламу. Рэальная ўлада пры Мехмедзе V належала цэнтральнаму камітэту партыі «Яднанне і прагрэс» (турэцк.: İttihad ve Tarraki), а з 1913 года — так званаму «трыумвірату» (Энвер-паша, Талаат-паша, Джэмаль-паша).

З 1911 года імперыя ўступіла ў чараду войнаў, якія суправаджаліся тэрытарыяльнымі стратамі. У выніку Трыпалітанскай вайны 1911 года была страчана тэрыторыя сучаснай Лівіі і Дадэканескія астравы.

У выніку першай Балканскай вайны — амаль усе астатнія ўладанні ў Еўропе (Эдзірнэ і Усходнюю Фракію ўдалося вярнуць у 1913 годзе).

У лістападзе 1914 года Асманская імперыя ўступіла ў Першую сусветную вайну на боку Цэнтральных дзяржаў, у сувязі з чым Мехмед V як халіф прававерных фармальна абвясціў газават краінам Антанты. 27 студзеня 1916 атрымала жазло прускага генерал-фельдмаршала. Да 1918 года ваеннае становішча імперыі было практычна безнадзейным.

Зноскі

  1. а б Mehmed V // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Mehmed (Mehmed V. Reschad (Reşad)) // Brockhaus Enzyklopädie