Мовы Славеніі | |
---|---|
| |
Афіцыйныя мовы | Славенская[1] |
Мовы меншасцяў | Венгерская, Італьянская,[1] Цыганская, Харвацкая, Сербская, Нямецкая[2][3] |
Асноўныя мовы імігрантаў | Харвацкая, Сербахарвацкая, Сербская, Баснійская, Цыганская |
Асноўныя замежныя мовы | Сербахарвацкая, Англійская, Нямецкая, Італьянская |
Раскладка клавіятуры |
|
Дзяржаўнай і гутарковай мовай Славеніі з'яўляецца славенская мова. На ёй гаворыць 91,1 % насельніцтва (па даных перапісу 2002 г.). Таксама большая частка насельніцтва гаворыць на англійскай, венгерскай і італьянскай мовах.
Паводле 11 артыкулу Канстытуцыі Славеніі, славенская мова з'яўляецца адзінай дзяржаўнай мовай на тэрыторыі ўсёй краіны. Тэлебачанне, радыё, газеты, рэкламныя ролікі, інструкцыі да ўжывання і іншыя СМІ могуць быць толькі на славенскай мове, замежныя мовы дапушчаюцца толькі з субцітрамі і/або з перакладам. Пасля далучэння Славеніі да Еўрасаюза 1 мая 2004 года, славенская мова стала адной з яго афіцыйных моў.
Італьянская мова прызнаецца афіцыйнай у славенскай Істрыі каля славенска-італьянскай мяжы і на славенскім узбярэжжы.
Венгерская мова з'яўляецца роднай для венгерскай меншасці ў Прэкмур'і.
Афіцыйна не прызнаная рэгіянальная мова. Яна адпавядае палажэнням Еўрапейскай хартыі рэгіянальных моў, аднак Славенія пакуль не далучылася да краін, якія падпісалі Хартыю.
Гістарычна склалася так, што нямецкая мова была лінгва-франка Цэнтральнай Еўропы. Яна была мовай гандлю, навукі і літаратуры ў Славеніі. Нямецкая мова выкладалася ў якасці асноўнай замежнай мовы ў школах. У наш час яе замяніла англійская, аднак нямецкая застаецца важнай замежнай мовай у Славеніі. Іншымі асноўнымі замежнымі мовамі Славеніі з'яўляюцца іспанская, французская і венгерская.