«Молитва» | ||||
---|---|---|---|---|
Сінгл выканаўцы Марыі Шэрыфавіч | ||||
Выпушчаны | 27 чэрвеня 2007 | |||
Мова | сербская мова | |||
Фармат | CD-сінгл, maxi-сінгл | |||
Запісаны | 2007 | |||
Жанр | поп-музыка | |||
Кампазітар |
Уладзімір Граіч, Саша Мілошавіч Марэ |
|||
Лэйбл | Connective | |||
|
||||
|
||||
Марыі Шэрыфавіч, храналогія сінглаў | ||||
|
«Молитва» (бел.: «Малітва») — трэці сінгл сербскай поп-спявачкі Марыі Шэрыфавіч. Быў выпушчаны 27 чэрвеня 2007 года. Аднайменная песня з сінгла прынесла ёй перамогу ў міжнародным конкурсе песні «Еўрабачанне-2007».
Песня «Молитва» была першай поўнасцю неангламоўнай кампазіцыяй, атрымаўшай перамогу на Еўрабачанні, пачынаючы з 1998 года.
Песня «Молитва» была перакладзена і запісана на трох мовах акрамя сербскай: рускай, англійскай, фінскай. У рускім варыянце — «Молитва»[1], у англійскім — «Destiny»[2], а ў фінскім — «Rukoilen»[3].
Чарт (2007) | Вышэйшая пазіцыя |
---|---|
Swedish Singles Chart[4] | 9 |
Swiss Singles Chart[5] | 19 |
UK Singles Chart[6] | 112 |