Монс Сельмерлёў | |
---|---|
Måns Petter Albert Zelmerlöw | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Монс Петтер Альберт Сельмерлёў |
Дата нараджэння | 13 чэрвеня 1986 (38 гадоў) |
Месца нараджэння | Лунд, Швецыя |
Краіна | Швецыя |
Маці | Birgitta Sahlén[d] |
Жонка | Ciara Janson[d][1] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак |
Інструменты | вакал |
Жанры | поп |
Узнагароды |
Q121863645? (2012) |
Афіцыйны вэб-сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Монс Петтер Альберт Сельмерлёў (швед. Måns Petter Albert Zelmerlöw; род. 13 чэрвені 1986, Лунд) — шведскі поп-спявак. Пераможца конкурсу песні Еўрабачанне 2015.
Нарадзіўся ў Лундзе, бацька — прафесар Лундскага ўніверсітэта. Вывучаў музыку ў школе, выступаў у школьным хоры. У 2002 годзе сыграў аднаго з братоў у музычнай п'есе «Язэп і цудоўны рознакаляровы плашч» на конкурсе ў Мальмё.
У 2015 годзе Сельмерлёў удзельнічаў у Мелодыфестывалене з песняй «Heroes», якая набрала 288 ачкоў, Монс выйграў у фінале.
11 мая 2015 года Сельмерлёў паказаў вокладку і трэкліст для свайго чацвёртага студыйнага альбома, які выпусціў 5 чэрвеня 2015 года.
17 мая выканаў песню «Heroes» у Белградзе падчас першага канцэрта ў X Factor Adria.
Напярэдадні Еўрабачання 2015 на Монса была зарэгістравана найбольшая колькасць ставак букмекераў. Выступіў у другім паўфінале 21 мая, прайшоў першым у фінал. Выйграў фінал Еўрабачання 2015 з вынікам у 365 ачкоў.
28-гадовы спявак стаў шостым пераможцам ад Швецыі за ўсю гісторыю Еўрабачання — да Монса конкурс ужо выйгравалі група ABBA, група Herreys, спявачкі Карола, Шарлота Нільсан і Ларын.
Год | Інфармацыя | Швецыя | Прадажы |
---|---|---|---|
2007 | Stand By For…
|
Swedish sales: 35,000
IFPI:Залаты |
Не жанаты, ёсць сястра. Захапляецца футболам, гольфам і тэнісам.