Скончыў ісламскі каледж у Калькуце. У 1949 адзін з заснавальнікаў (з 1965 лідар) Народнай лігі (Авамі ліг, АЛ), якая стаяла за аўтаномію Усходняга Пакістана ў складзе адзінай пакістанскай дзяржавы. За сваю дзейнасць неаднаразова быў арыштаваны ваеннымі ўладамі Пакістана. Пасля перамогі ў 1970 АЛ на парламенцкіх выбарах у Пакістане і адмовы ваенных перадаць ёй уладу ініцыіраваў абвяшчэнне Усходняга Пакістана незалежнай Рэспублікай Бангладэш. 3 1972 прэм’ер-міністр, з 1975 прэзідэнт Народнай Рэспублікі Бангладэш. Ажыццяўляў палітыку шырокіх сацыяльных пераўтварэнняў, але не здолеў пераадолець цяжкі эканамічны крызіс, у якім апынулася краіна ў сярэдзіне 1970-х. Забіты ў выніку дзяржаўнага перавароту.