Малагскі музей Пікаса | |
---|---|
Museo Picasso Málaga | |
Заснаваны | 2003 |
Адкрыты | 2003 |
Месцазнаходжанне | Малага, Іспанія |
Наведвальнікі | 391.319 |
Адрас | Palacio de los Condes de Buenavista Calle San Agustín 8, 29015 Málaga[1] |
museopicassomalaga.org | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Малагскі музей Пікаса (ісп.: Museo Picasso Málaga) — музей, прысвечаны творчасці знакамітага іспанскага мастака Пабла Пікаса ў горадзе Малазе, дзе нарадзіўся мастак. Размешчаны ў палацы Буэнавіста XVI стагоддзя. Калекцыя музея ўключае 150 карцін Пікаса, падораных сям'ёй мастака. У 2009 годзе Малагскі музей Пікаса аб'яднаўся з домам-музеем Пікаса на плошчы Мерсед.