Музыка Швецыі (шведск.: Svensk musik) — нацыянальная музычная культура Швецыі.
Першага росквіту шведская класічная музыка дасягнула ў творчасці шведскага кампазітара позняга барока, першага буйнога кампазітара ў гісторыі Швецыі Юхана Хельміка Румана, якія навучаўся ў Лондане, у тым ліку ў Гендэля.
У эпоху рамантызму шведскія кампазітары ў сваіх творах надавалі ўвагу пазычанням з шведскіх народных матываў, што спрыяла фарміраванню нацыянальнай музыкі. Гэты перыяд характарызуецца таксама росквітам духоўнай, царкоўнай і арганнай музыкі.
Сярод шведскіх кампазітараў варта адзначыць Карла Мікаэля Бельмана, Франца Бервальда, Ота Ліндблада, Вільгельма Петэрсан-Бергера, Вільгельма Стенхаммара, Хуга Альвена, Аллана Петтерссона, а таксама кампазітараў-арганістаў - Ота Ульсона і Эльфрыда Андрэя.
Вялікі ўклад у нацыянальную музычную культуру ўнеслі Хільдынг Русенберг, Свен-Эрык Бэк, Інгрыд Лідхальм, а таксама Карл-Біргер Блумдаль.
Заслужаным аўтарытэтам карыстаецца ў краіне сімфанічны аркестр шведскага радыё і аркестр Стакгольмскай філармоніі. Заснаваная ў 1773, шведская каралеўская опера лічыцца адной з самых лепшых у Еўропе. Сярод вядомых шведскіх оперных спевакоў - Эйнар Андэрсан, Біргіт Нільсан, Юсі Б’ёрлінг, Малена Эрнман, Катарына Карнеус.
Гітарыст-наватар Інгві Мальмстын — адзін з заснавальнікаў неа-класік метала ў Швецыі.
Сярод папулярных метал-гуртоў — «HammerFall», «Sabaton», «Evergrey», «Pain».
Швецыя з’яўляецца радзімай многіх «цяжкіх» і «змрочных» напрамкаў металічнай музыкі — меладычнага дэз-металу (At the Gates) і мадэрн дэз-металу (In Flames), дум-металу (Candlemass, Draconian), сімфанічнага металу (Therion), блэк-металу, пэган-металу і вікінг-металу (Bathory).
Найбольш вядомыя гурты:
Сусветнае прызнанне атрымалі шведскія поп-калектывы і выканаўцы:
Шведскія музычныя гурты, якія робяць меншы акцэнт на папулярную музыку, сталі даволі вядомымі ў апошнія гады:
Сярод «Progressive rock" груп найбольш вядомыя The Flower Kings, Kaipa і Pain of Salvation. У 1960-х гадах у Швецыі былі надзвычай папулярныя групы Hootenanny Singers і Hep Stars.
У стылі скандынаўскага фолк-рока ў 1990-я гралі гурты Garmarna і Hedningarna. Таксама сусветна вядомая група a cappella The Real Group.У цяперашні час у электроннай танцавальнай музыцы папулярныя DJ і прадзюсары, якія працуюць у стылі house і якіх называюць «Swedish House Mafia»: Axwell, Steve Angello і Sebastian Ingrosso.
Самыя вядомыя фэсты ў Швецыі: