Касмалогія |
---|
Аб’екты і працэсы, якія вывучаюцца |
Назіраемыя працэсы |
Тэарэтычныя пошукі |
Мультысусвет (англ.: multiverse, meta-universe) — гіпатэтычнае мноства ўсіх магчымых рэальна існуючых паралельных сусветаў (уключаючы той, у якім мы знаходзімся). Уяўленні аб структуры такога мультысусвету, прыродзе кожнага сусвету, які ўваходзіць у яго склад, і адносінах паміж гэтымі сусветамі залежаць ад абранай гіпотэзы.
Розныя гіпотэзы аб існаванні мультысусвету выказваліся спецыялістамі па касмалогіі і астраноміі, фізікамі, філосафамі, фантастамі.
Тэрмін «мультысусвет» быў створаны ў 1895 годзе філосафам і псіхолагам Уільямам Джэймсам (William James) і папулярызаваны пісьменнікам-фантастам Майклам Муркакам. Часта выкарыстоўваюцца таксама такія тэрміны, як «альтэрнатыўныя сусветы», «альтэрнатыўныя рэальнасці», «паралельныя сусветы» або «паралельныя светы».
Магчымасць існавання мультысусвету спараджае розныя навуковыя, філасофскія і тэалагічныя пытанні. Дадзеная ідэя актыўна выкарыстоўваецца, напрыклад, у тэорыі струн[1]. Здагадка аб існаванні мультысусвету выкарыстоўваецца таксама ў многасусветнай інтэрпрэтацыі квантавай механікі.
Макс Тэгмарк выказаў здагадку, што любому матэматычна несупярэчліваму набору фізічных законаў адпавядае незалежны, але рэальна існуючы сусвет. Гэтая здагадка, хоць і не паддаецца эксперыментальнай праверцы, прывабна тым, што здымае пытанне, чаму назіраныя фізічныя законы і значэнні фундаментальных фізічных пастаянных менавіта такія.
Тэгмарк прапанаваў наступную класіфікацыю светаў, за межамі нашага:
Магчымыя светы — адзін са сродкаў інтэрпрэтацыі імавернасці, гіпатэтычных меркаванняў і т. п. У сувязі з гэтым, шэраг філосафаў, у прыватнасці Дэвід Льюіс , сцвярджае, што любы магчымы свет рэалізуецца, бо магчымасць і рэчаіснасць — дзве дадатковыя ўласцівасці аднаго і таго ж свету. Адпаведна, што з’яўляецца магчымасцю, а што рэчаіснасцю, залежыць ад свету, у якім знаходзіцца назіральнік (гэтая канцэпцыя называецца «мадальным рэалізмам»)[2].