Поўнае імя | Мурат Ансарбіевіч Хотаў | ||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
2 чэрвеня 1987[1] (37 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Расія | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 179 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 73 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Дняпро (Смаленск) | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Мурат Хотаў (нар. 2 чэрвеня 1987) — расійскі футбаліст, паўабаронца смаленскага «Дняпра».
Выхаванец смаленскага футбола, гуляў за мясцовы «Смаленск» (пазней перайменаваны ў «Дняпро»), іншыя клубы ніжэйшых расійскіх ліг. У сезоне 2011/12 у складзе «Петратрэста» перамог у Другой лізе і трапіў у ФНЛ.
У лютым 2013 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан». Хутка замацаваўся ў асноўным складзе на пазіцыі флангавага (звычайна правага) паўабаронцы. Свой першы гол за «Нафтан», аднак, забіў толькі 2 лістапада 2013 года ў браму брэсцкага «Дынама».
У сезоне 2014 застаўся асноўным правым паўабаронцам навапалачан. 26 верасня 2014 года адзначыўся голам, які дапамог «Нафтану» згуляць унічыю (2:2) з БАТЭ[2]. У лютым 2015 года на адзін сезон падоўжыў кантракт з «Нафтанам»[3]. Сезон 2015 пачынаў правым паўабаронцам, а з лета перайшоў на пазіцыю левага абаронцы.
У снежні 2015 года стала вядома, што Мурат не будзе выступаць у «Нафтане» ў сезоне 2016[4]. У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у «Віцебск»[5], але не падышоў і пазней апынуўся ў складзе магілёўскага «Дняпра», з якім у красавіку падпісаў кантракт[6]. Галоўны трэнер магілёўчан Аляксандр Сяднёў пачаў выкарыстоўваць Хотава на пазіцыі атакуючага паўабаронцы, у выніку Мурат з 19 галамі стаў найлепшым бамбардзірам Першай лігі і дапамог камандзе вярнуцца ў элітны дывізіён.
У пачатку 2017 года спрабаваў працаўладкаваца ў Расіі, але ў выніку ў лютым падоўжыў кантракт з магіляўчанамі[7]. Працягваў трывала выступаць у аснове, у першай палове сезона 2017 адзначыўся чатырма галамі. У ліпені 2017 года «Дняпро» па пагадненні бакоў разарваў кантракт з паўабаронцам[8].
Неўзабаве пасля зыходу з магілёўскага клуба далучыўся да «Слуцка» і падпісаў кантракт[9]. Хутка замацаваўся ў аснове случан, аднак у кастрычніку атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў лістападзе. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе, пазней стаў выхадзіць на замену, з верасня вярнуў месца ў старце. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[10]. Пачыаў сезон 2019 у запасе, з красавіка стаў выхадзіць у стартавым складзе, аднак у чэрвені атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У снежні 2019 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са «Слуцкам»[11].
У лютым 2020 года стаў іграком «Гомеля»[12]. З-за траўм мала выхадзіў на поле, звычайны з’яўляючыся на замену ў канцы матча. У студзені 2021 года стала вядома, што паўабронца па заканчэнні кантракт пакінуў гомельскі клуб[13].
У лютым 2021 года падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром»[14]. Пакінуў клуб у студзені 2022 года[15].
У маі 2022 года папоўніў склад адроджанага смаленскага «Дняпра», які стаў выступаць у чэмпіянаце Смаленскай вобласці.