Мустафа Мухамад Абд-аль-Джаліль

Мустафа Мухамад Абд-аль-Джаліль
араб. مصطفى عبد الجليل‎‎
Старшыня ПНС Лівіі
5 сакавіка 2011 — 8 жніўня 2012
Кіраўнік урада Абдэль Рахім аль-Кіб
Папярэднік Пасада заснаваная;
Мухамад Абул-Касім аз-Зваі (як Генеральны сакратар вышэйшага Народнага Кангрэса)
Пераемнік Пасада скасаваная;
Махамед Алі Салім (як в. а. старшыні ўсеагульнага Нацыянальнага Кангрэса)
Мухамед аль-Макрыф (як старшыня ўсеагульнага Нацыянальнага Кангрэса)
Сакратар Галоўнага народнага камітэта юстыцыі Лівіі
10 студзеня 2007 — 21 лютага 2011

Нараджэнне 1952
Веравызнанне суніты
Адукацыя
Гады службы  
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мустафа Мухамад Абд-аль-Джаліль (араб. مصطفى عبد الجليل‎‎) (нар. у 1952)[3] — лівійскі палітык, доктар ісламскага права. З жніўня 2011 года па жнівень 2012 года з’яўляўся фактычным кіраўніком Лівіі.

У 1970 годзе Абдэль Джаліль паступіў ва ўніверсітэт у другім па колькасці насельніцтва лівійскім горадзе Бенгазі, затым вярнуўся ў Аль-Байду, а ў 1975 годзе скончыў факультэт арабскай мовы і ісламскіх даследаванняў Лівійскага ўніверсітэта, дзе ён спецыялізаваўся ў галіне права.

Працоўная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Па заканчэнні ўніверсітэта Абдэль Джаліль быў прызначаны памочнікам сакратара пракурора Аль-Байды. У 1978 годзе ён стаў суддзёй, а ў 1996 годзе саветнікам. У 2002 годзе Абдэль Джаліл узначаліў Апеляцыйны суд, а неўзабаве пасля гэтага — гарадскі суд Аль-Байды.

10 студзеня 2007 года Абдэль Джаліл быў прызначаны старшынёй Галоўнага народнага камітэта юстыцыі Лівійскай Джамахірыі. На гэтай пасадзе ён распачаў спробы абараніць правы лівійцаў, чыя маёмасць была канфіскаваная. Ён таксама асуджаў палітыку актыўнага прадастаўлення лівійскага грамадзянства наймітам з Чада і Нігера. Неўзабаве пасля прызначэння, а затым і ў 2009 годзе Абдэль Джаліль спрабаваў сысці ў адстаўку ў знак пратэсту супраць масавага пакарання смерцю зняволеных і амніставання забойцаў без згоды сем’яў іх ахвяр.

У ліпені 2007 галоўны народны камітэт юстыцыі пад старшынствам Абдэля Джаліля перагледзеў справу балгарскіх медсясцёр, якіх абвінавацілі ў наўмысным заражэнні дзяцей СНІДам, і замяніў ім смяротны прысуд на пажыццёвае зняволенне; 24 ліпеня таго ж года асуджаныя былі перададзеныя Балгарыі.

Грамадзянская вайна

[правіць | правіць зыходнік]

21 лютага 2011, пасля пачатку паўстання супраць урада Муамара Кадафі, Абдэль Джаліль заявіў аб сыходзе са сваёй пасады.

5 сакавіка 2011 г. ён узначаліў Пераходны Нацыянальны савет[4].

Абдэль Джаліль зрабіў шэраг гучных заяваў датычна дзейнасці ўрада Кадафі. У прыватнасці, ён паведаміў, што Кадафі нібыта асабіста аддаў загад аб выбуху самалёта ў Лакербі ў 1988 годзе. Акрамя таго, Абдэль Джаліль усклаў адказнасць за масавае заражэнне дзяцей СНІДам у 1998 годзе на рэжым Кадафі; тым не менш, Абдэль Джаліль двойчы пакідаў у сіле смяротны прысуд балгарскім медсёстрам на пастановачным судзе, у той жа час, сын Муамара Кадафі Саіф-Аль-Іслам 29 студзеня 2007 года заявіў, што бацька супраць пакарання. Абдэль Джаліль паказаў на існаванне ў буйных лівійскіх гарадах сакрэтных турмаў, у якіх незаконна ўтрыманне выкрадзеных спецслужбамі людзей. Урад Муамара Кадафі абвясціў ўзнагароду ў 400 тыс. долараў за яго злоў[5].

У маі 2011 г. Джаліль здзейсніў першы замежны візіт у якасці кіраўніка Нацыянальнага пераходнага савета, наведаўшы Турцыю[6][7].

У канцы жніўня 2011 года паўстанцы захапілі Трыпалі і абвясцілі пераходны Нацыянальны савет адзінай легітымнай уладай у краіне. Абдэль Джаліль заяўляў, што ўсе кантракты з іншымі дзяржавамі, якія былі заключаны ранейшым урадам, будуць заставацца ў сіле. 23 кастрычніка, пасля забойства Кадафі, Абдэль Джаліль афіцыйна абвясціў аб «вызваленні Лівіі».

9 жніўня 2012 года Нацыянальны пераходны савет у асобе Мустафы Абдэль Джаліля ўрачыста перадаў свае паўнамоцтвы Усеагульнаму нацыянальнаму кангрэсу, абранаму на парламенцкіх выбарах у ліпені 2012 года[8].

Зноскі