Мэгі Сміт (англ.: Maggie Smith, 28 снежня 1934[1][2][…], Ілфард[d][3][4][…] — 27 верасня 2024[5], Кенсінгтан і Чэлсі, Лондан[6][10]) — брытанская характарная актрыса.
Народжаная Маргарэт Наталі Сміт (англ.: Margaret Natalie Smith). Дачка прафесара Оксфардскага ўніверсітэта.
Вучылася ў Оксфардзе, дзе і адбыўся яе сцэнічны дэбют.
Першая прафесійная роля ў тэатры — Віёла ў «Дванаццатай ночы» (1952).
З 1959 года ў трупе тэатра Old Viс, які спецыялізуецца на шэкспіраўскім рэпертуары.
У кіно Сміт іграла пераважна ролі строгіх і характэрных персанажаў — напрыклад, такіх як Мінерва Макгонагал у фільмах пра Гары Потэра.
Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
ф | Дзіця ў доме | Child in the House | госця вечарынкі | |
1956 | с | Прыгоды Эгі | The Adventures of Aggie | Фіёна Фробішэр-Сміт |
ф | Патаемны сад | The Secret Garden | місіс Мэдлак | |
ф | Чай з Мусаліні | Tea With Mussolini | Лэдзі Хестэр Рэндам, удава брытанскага пасла (1926—1929) у Італіі, вялікая прыхільніца дучэ | |
ф | Гары Потэр і філасофскі камень | Harry Potter and the Philosopher's Stone | прафесар Мак-Гонагал | |
тф | Мой будынак ў Умбрыі | My House in Umbria | місіс Эмілі Дэлагунты | |
ф | Лэдзі ў ліловым | Ladies in Lavender | Джанет Уідзінгтан | |
2010—2015 | с | Абацтва Даўнтан | Downton Abbey | Ваялет Кроўлі, удава графіня Грэнтэм |
Пяціразовая лаўрэатка прэміі BAFTA (чатыры ўзнагароды за найлепшую галоўную ролю і адна — за найлепшую ролю другога плану), чатыры прэміі «Эмі» і тры «Залатыя глобусы»[10].
Неаднаразова намінавана на прэмію «Оскар», двойчы атрымала яе (1969 — «Росквіт міс Джын Бродзі», 1978 — «Каліфарнійскі нумар»).
У 1989 годзе — Ордэн Брытанскай імперыі, з правамі на тытул дама.
У шлюбе з сэрам Робертам Стывенсам (адным з выбітных акцёраў свайго пакалення) у Мэгі Сміт два сыны. Абодва — акцёры. Блізкая сяброўка Мэгі Сміт — лэдзі Джудзі Дэнч, з якой яны разам здымаліся ў фільмах.