Мэры Куант

Мэры Куант
англ.: Dame Barbara Mary Quant
Імя пры нараджэнні Barbara Mary Quant[3]
Род дзейнасці мадэльер
Дата нараджэння 11 лютага 1930(1930-02-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 красавіка 2023(2023-04-13)[4][3] (93 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Jack Quant[d][5]
Муж Alexander Plunket Greene[d]
Дзеці Orlando Plunket Greene[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Сайт maryquant.co.uk (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мэры Куант (англ.: Mary Quant; 11 лютага 1930, Блэкхіт — 13 красавіка 2023, Сурэй) — брытанскі дызайнер, мадэльер адзення. Стваральніца міні-спадніц.

Нарадзілася 11 лютага 1930 года ў валійскай сям’і ў Лондане, скончыла мастацкі каледж Голдсміта (англ.: Goldsmith's College of Art).

У лістападзе 1955 года разам з будучым мужам, Аляксандрам Планкетам Грынам, і сябрам, Арчы Мак-Нэйрам, адкрыла ў Чэлсі буцік «Базар» (англ.: Bazaar), дзе прадставіла стыль адзення, які адпавядае моладзевай вулічнай модзе 1960-х. Тым часам робіцца папулярнай ідэя фемінізму: жаноцкасць у класічным разуменні выходзіць з моды (у тым ліку і так званыя «пышныя формы»). Узамен прыходзіць мода на доўгія худыя ногі, і на фоне гэтага Мэры Куант кароціць спадніцу. Прыдумляе вобразы «Лаліта» і «Школьніца». Непрактычныя маленькія сумачкі замяняе на заплечнікі з доўгімі рамянямі. Менавіта з яе падачы ў моду ўваходзяць топ, аблягаючыя рознакаляровыя штаны, замшавае адзенне, туфлі на платформах, простыя кароткія стрыжкі і яркая касметыка.

Акрамя таго, Мэры Куант прыпісваюць стварэнне хуліганскага іміджу The Rolling Stones, якія зрабіліся як бы антыподам чысценькіх і прычэсаных The Beatles. Адна з першых пачала выкарыстоўваць новыя сінтэтычныя матэрыялы.

У 1962 годзе Куант стварыла калекцыю з міні-спадніцамі, а да 1966 года працавала з шаснаццаццю рознымі фірмамі. У тым жа годзе атрымала Ордэн Брытанскай імперыі.

У 1970—1980-х Куант працавала над лініямі касметыкі і тавараў для дома.

У 1988 годзе распрацавала ўнутраны дызайн аўтамабіля «Міні».

Зноскі