Мэрылендскі ўніверсітэт Усходняга берага | |
---|---|
англ.: University of Maryland Eastern Shore | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Maryland Eastern Shore |
Заснаваны | 1886 |
Студэнты | 2 384[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Прынсэс-Эн, Мэрыленд, ЗША |
Сайт | umes.edu |
![]() |
Мэрылендскі ўніверсітэт Усходняга берага (англ.: University of Maryland Eastern Shore) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Прынсэс-Эн ў Мэрылендзе, ЗША.
Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе большасць студэнтаў традыцыйна складаюць афраамерыканцы. Сёння ва ўніверсітэце навучаецца 77% афраамерыканцаў, 8% "белых" і 5% прадстаўнікоў дзвюх або больш рас.
Універсітэт быў адкрыты 13 верасня 1886 года пад эгідай канферэнцыі метадысцкай епіскапальнай царквы. Праз 50 гадоў пасля адкрыцця школа афіцыйна перайшла з-пад кантролю царквы ў дзяржаўную ўласнасць.
Сёння ўніверсітэт прапануе навучанне па 37 напрамках бакалаўрыяту, а таксама па 15 праграмах атрымання ступені магістра і васьмі праграмах атрымання ступені доктара.