Мяшэй | |||||||||||||||||||
Мяшэй шызы | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Setaria P.Beauv., 1809 | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Мяшэ́й[3] (Setaria) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Аднагадовыя ці шматгадовыя травы. Лісце плоскае, лінейна-ланцэтнае, шурпатае. Каласкі двухкветкавыя, абкружаныя доўгімі шчацінкамі, сабраныя ў густы султан. Плод — зярняўка.
Налічваецца больш за 120 відаў. Пашыраны ў трапічных, субтрапічных, радзей ва ўмераных абласцях зямнога шара. На тэрыторыі Беларусі 6 відаў: мяшэй вялікі, мяшэй зялёны (Setaria viridis), мяшэй італьянскі, ці проса італьянскае, або магар (Setaria italica), мяшэй кальчаковы (Setaria verticillata), мяшэй пазушнакаласковы, мяшэй шызы (Setaria glauca). Трапляюцца ў пасевах, каля дарог, на засмечаных мясцінах.
Setaria, Essai d'une Nouvelle Agrostographie 51, 178, pl. 13, f. 3. 1812. nom. cons.
Род уключае больш за 100 відаў[4].
Некаторыя віды:
Многія віды, якія раней уваходзілі ў род Setaria, цяпер уваходзяць у іншыя роды — напрыклад, у род Pennisetum.
Кармавыя, дэкаратыўныя расліны, некаторыя віды — пустазелле.