Міжнародны жаночы дзень — свята, якое адзначаюць у шэрагу краін як «жаночы дзень». Сэнс, закладзены ў гэтае вызначэнне, вар’іруецца ад дня барацьбы жанчын за грамадзянскія і сацыяльныя правы да дня шанавання жанчын (што некаторымі ўспрымаецца як праява сексізму[1]).
Шырокі распаўсюд атрымала версія, што традыцыя адзначаць Міжнародны жаночы дзень 8 сакавіка была пачатая «маршам пустых рондаляў», праведзенага ў гэты дзень 1857 года работніцы тэкстыльнай прамысловасці і пашывачных фабрык у Нью-Ёрку ў знак пратэсту супраць непрымальных умоў працы і нізкай заработнай платы. Яны патрабавалі скарачэння працоўнага дню, паляпшэння ўмоў працы, роўную з мужчынамі заработную плату. Жанчыны ў той час працавалі да 16 гадзін на суткі, а іх праца была вельмі нізкааплатная. Ліліяна Кандэл і Франсуаза Пік у сваім артыкуле паказалі, што гэты факт не пацвярджаецца, а паданне, верагодна, было прыдумана ў 1955 годзе, каб аддзяліць традыцыю свята ад камуністычнай ідэалогіі, што было важна для змагароў за правы жанчын у Заходняй Еўропе і ЗША ў гады Халоднай вайны.[2]